У Смаленскай вобласьці ўтылізаваныя садавіна, ягады і гародніна, якія прыбылі з Беларусі, але вырабленыя, як мяркуецца, у «санкцыйных краінах», паведаміла ў суботу расейскае выданьне «Ридовка.ру».
На смаленскім палігоне, паводле зьвестак упраўленьня Рассельгаснагляду, было зьнішчана 105 тон расьліннай прадукцыі: 94,05 тоны яблыкаў, 10,422 тоны трускаўкі, 0,786 тоны груш, 0,186 тоны таматаў і 0,103 тоны зялёнай цыбулі.
Трускаўкі, яблыкі, грушы, таматы і зеляніну спачатку здрабнілі, а затым закаталі ў зямлю, піша «Ридовка. ру».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх прадуктаў забракавалі ў Расеі ў 2019 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея пагражае забараніць шампіньёны і трускалкі зь Беларусі. Колькі на гэтым страціць Менск