Увечары 15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынку.
Паводле прэсавага прадстаўніка сабору Андрэ Фіно, полымя зьнішчыла ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах, абрынуліся шпіль і гадзіньнік сабора. Прычыны пажару пакуль невядомыя.


Пракуратура Парыжа пачала расьсьледаваньне пажару. Паводле папярэдняй вэрсіі, урон будынку быў нанесены ненаўмысна. У саборы ішлі рамонтныя работы. Агенцтва France Presse паведаміла са спасылкай на пажарную службу, што пажар можа быць зьвязаны з рамонтам.

Пажарнікі праз амаль дзевяць гадзін здолелі ліквідаваць узгараньне. Паводле іх, структура будынка, верагодна, выратаваная ад разбурэньня. Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў аднавіць сабор.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Францыі абвесьцяць міжнародны збор сродкаў на аднаўленьне сабора Notre-DameУ Эўразьвязе заявілі, пра гатоўнасьць надаць любую дапамогу Францыі ў рамках Эўрапейскага мэханізму грамадзянскай абароны, які дазваляе ўсім краінам супольнасьці хутка прадастаўляць любыя рэсурсы (выратавальную тэхніку, транспарт, спэцыялістаў, мэдпэрсанал), якія могуць быць патрэбныя краіне Эўразьвязу, якая сутыкнулася з экстраннай сытуацыяй, якой ня можа даць рады самастойна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 фактаў пра сабор Парыскай Божай Маці, дзе адбыўся пажарСабор Парыскай Божай Маці — адзін з найбольш вядомых у сьвеце помнікаў архітэктуры. Штогод яго наведваюць 13 мільёнаў чалавек.
Пажар у саборы Парыскай Божай Маці. ФОТАГАЛЕРЭЯ