Афіцыйнае турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu апублікавала інтэрвію, якое Аляксандар Лукашэнка даў 8 красавіка. Пераклад на расейскую апублікавала беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.
У інтэрвію Аляксандар Лукашэнка расказвае пра глябальыня канфлікты і міратворчую ролю Беларусі. Ён заяўляе, што Беларусь ня мае «імпэрскай псыхалёгіі», а таксама не хацела для сябе ролі міратворцы (але так склалася, бо Ўкраіна — сусед, і «сёньня гэты пажар у некалькіх кілямэтрах ад цябе, а заўтра перакінецца на тваю тэрыторыю»).
Таксама Лукашэнка расказаў пра свае ўзаемаадносіны з Рэджэпам Таіпам Эдраганам, які кіруе Турэччынай ад 2003 году (да 2014 году на пасадзе прэм’ера, пасьля на пасадзе прэзыдэнта).
«Мы называем адзін аднаго братамі, гэта была ініцыятыва Рэджэпа Эрдагана, — заявіў Лукашэнка. — Я называю яго сваім сябрам. Па-рознаму. Але заўсёды, як блізкія, можна сказаць, родныя людзі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, што ня мае сяброў-прэзыдэнтаў. Каго ён «адфрэндзіў»Лукашэнка дадаў, што чакае між Беларусьсю і Турэччынай «такіх жа цёплых і сяброўскіх стасункаў, як, напрыклад, мы маем сёньня з Расейскай Фэдэрацыяй». Ён дапусьціў, што дасягнуць гэтага атрымаецца празь дзесяць гадоў, але хацелася б хутчэй: праз тры-пяць. Казаў, «малю Бога і Алаха, каб нішто не перашкодзіла нам выбудоўваць гэтыя добрыя адносіны».
Таксама Лукашэнка разважаў пра гісторыю і сучаснае месца Турэччыны ў сьвеце, згадаў колішнюю Асманскую імпэрыю. Ён разважаў пра народы, якія перажылі калянізацыю:
«Я не прыхільнік імпэрыяў, але любая імпэрыя несла шмат станоўчага, — казаў Лукашэнка. — Вазьміце каляніяльную палітыку Вялікай Брытаніі: у ангельцаў ў валоданьні было паўсьвету, у асобных частках былі каляніяльныя краіны. Цяпер практычна з усіх Вялікая Брытанія сышла. А паглядзіце на тыя дзяржавы: там ня тое што памятаюць дагэтуль тыя нялёгкія часы, гэтыя краіны сёньня ў эканамічным, культурным, адукацыйным дачыненьні больш разьвітыя за суседзяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка павіншаваў Эрдагана з пасьпяховым рэфэрэндумам. Ён сам так умее