Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з трох і ўвёў рэжым узмоцненага кантролю прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў. Санкцыі набудуць моц 11 красавіка, піша БелаПАН.
Абмежаваньне паставак тычыцца філіялу «Слаўгарадзкі» прадпрыемства «Бабушкина крынка» (паўторнае выяўленьне натаміцыну ў сыры), Гомельскага бялкова-тлушчавага заводу (паўторнае выяўленьне неадпаведнасьці масавай долі тлушчу ў кармавой мяса-касьцявой муцэ) і 1-й Менскай птушкафабрыкі (паўторнае выяўленьне сальманэляў у мясе птушак).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея забараніла ўвоз зь Беларусі буйной рагатай жывёлы і ялавічыны на костцыРэжым узмоцненага лябараторнага кантролю ўводзіцца ў дачыненьні да прадукцыі, якая выпрацоўваецца агракамбінатам «Сноў» (выяўленьне афляксатыну ў каўбасных вырабах), Горадзенскім мясакамбінатам (бактэрыі роду Listeria monocytogenes у ялавічыне), прадпрыемствамі «Пухавічымясапрадукт» (энрафляксатын у каўбасных вырабах) і «Юніміт» (дынітрыкарбанілід у каўбасных вырабах), а таксама салігорскім філіялам Слуцкага сыраробнага камбінату (бактэрыі групы кішачнай палачкі ў тварагу).
«У выпадку працягу выяўленьня прадукцыі, неадпаведнай вэтэрынарна-санітарным нормам і патрабаваньням ЭАЭС, Рассельгаснаглядам будзе разгледжанае пытаньне аб магчымым абмежаваньні паставак у Расейскую Фэдэрацыю прадукцыі вышэйпералічаных прадпрыемстваў», — адзначаецца ў рэлізе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спынілі легальны транзыт садавіны і гародніны празь Беларусь у РасеюРассельгаснагляд «занепакоены выпадкамі паступленьня ў Расею зь Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў і нормаў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Фэдэрацыі, якія прынялі сыстэмны характар».
Ведамства зьвярнулася ў Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі з просьбай правесьці расьсьледаваньне «названых выпадкаў» і прыняць меры дзеля недапушчэньня паставак прадукцыі, якая не адпавядае вэтэрынарна-санітарным патрабаваньням і нормам ЭАЭС і РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рассельгаснагляд: санкцыйная прадукцыя ўвозіцца зь Беларусі пад выглядам лесаматэрыялаў і дзіцячых сродкаў гігіены