8 красавіка суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў штрафам у 1020 рублёў (40 базавых велічыняў) актывіста Міколу Дзядка за выраб, распаўсюд і (альбо) захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).
Мікола Дзядок паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ў адну справу аб’ядналі адразу тры пратаколы за выкарыстаньне хэштэгу і флэшмоб #яэкстрэміст, які ён правёў супраць закону аб процідзеяньні экстрэмізму, па якім у Беларусі перасьледуюць усіх нязгодных.
Да справы былі далучаныя скрыншоты са старонак актывіста ў сацсетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анархіста Дзядка пакаралі на 600 даляраў за стары допіс у сацсеткахМікола Дзядок разам з адвакаткай даводзіў суду, але безвынікова, што абрэвіятура, прызнаная экстрэмісцкай, і хэштэг, які ён выкарыстоўваў, — «гэта розныя надпісы». У хэштэгу была рашотка і чатыры малыя літары бяз кропак паміж імі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анархіста Дзядка «даштрафавалі»: асудзілі за «экстрэмізм», затрымалі на выхадзе з суду, пакаралі за пікет«Адбыўся прэцэдэнт — першы ў Беларусі прысуд за хэштэг», — піша Мікола Дзядок.
«Вельмі прыкольна, што зараз ты нават ня можаш расказаць, за што цябе судзілі, бо калі ты гэта расказваеш ці паказваеш, гэта зноўку дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, і зноўку суд. І так можна да бясконцасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывісты правялі ў лесе пікет з «экстрэмісцкімі» плякатамі. ФОТАМікола Дзядок лічыць, што яго судзяць «не за гэтыя карцінкі, а за сукупнасьць анархісцкай дзейнасьці» і за тое, што ён «прасоўвае анархізм у публічнай прасторы».
«Таму я магу хоць перагледзець усе свае пасты за апошнія тры з паловай гады, прыбраўшы зь іх увесь экстрэмізм — усё роўна знойдуць, за што скласьці пратакол, уляпіць штраф ці, калі трэба, затрымаць. А калі я ім так замінаю, то, значыцца, дзейнічаю ў правільным кірунку», — лічыць Мікола Дзядок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму яшчэ нельга скакаць? Што такое «экстрэмісцкі матэрыял» у Беларусі — 10 прыкладаў