Зьявілася першая рэакцыя ў штабах фаварытаў украінскіх выбараў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінцаў не галасаваць за Зяленскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка параіў не галасаваць за Зяленскага на прэзыдэнцкіх выбарах ва ЎкраінеУ выбарчым штабе кандыдата на прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага адказалі на заклік кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі не галасаваць у другім туры выбараў за актора і бізнэсоўца, які заняў першае месца па выніках першага туру галасаваньня.
«Ну, у вас жа (у Беларусі. — РС) свабода слова. Кожны мае права казаць, што лічыць неабходным», — сказаў Свабодзе Дзьмітры Разумкоў, паліттэхноляг Уладзіміра Зяленскага, адказваючы на пытаньне пра стаўленьне да закліку Аляксандра Лукашэнкі не галасаваць за Ўладзіміра Зяленскага. Больш дэталёва ацэньваць выказваньні кіраўніка Беларусі Дзьмітры Разумкоў адмовіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высьмейваў Лукашэнку. Што трэба ведаць пра лідэра ўкраінскіх выбараў Уладзіміра ЗяленскагаУ сваю чаргу, палітоляг Аляксандар Палій, якога лічаць адным з чальцоў групы паліткансультантаў дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны, мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка выказаўся як сябар Пятра Парашэнка:
«Ён сказаў як ёсьць, і як сябар. Магчыма, ягоная заява паўплывае на выбар усходніх украінцаў у другім туры галасаваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Давярае Лукашэнку. Што трэба ведаць пра кандыдата і прэзыдэнта Пятра ПарашэнкуУ інтэрвію турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў: ён схільны думаць, што на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне пераможа дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка.
Лукашэнка адзначыў таксама, што ва Ўкраіне нямала людзей галасуе за Зяленскага, думаючы, што «галасаваць фактычна няма за каго». Ён параіў так не рабіць.
«Хай мяне прабачаць украінцы, але хачу ім сказаць: калі няма за каго галасаваць, то і галасаваць ня трэба, — параіў Лукашэнка. — Навошта галасаваць за чалавека, у якім ты ня ўпэўнены, бо ўкраінцы такі цяжкі палітычны шлях прайшлі за апошнія гады. Яны ўжо наеліся незразумелых абяцаньняў.
Яны ўжо шмат разоў, рызыкуючы, верылі палітыкам і іх падтрымлівалі. І ўвесь час атрымлівалася наадварот. Апошнія гады досьвед украінскага народу — сьведчаньне таго, што нельга рызыкаваць. Калі ўжо не атрымліваецца, калі няма за каго галасаваць — значыць, паўторныя выбары. Мне здаецца, гэта лепш, чым чарговым разам рызыкнуць, прагаласаваць, а потым горка каяцца дзесяць ці больш гадоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі ці Парашэнка? Які прэзыдэнт Украіны больш выгадны Беларусі