Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону для турыстаў. Цяпер можна трапіць на некаторыя аб’екты, доступ да якіх раней быў абмежаваны, паведамляе тэлеканал ОНТ.
«Сфармаваныя два маршруты, падабраныя пляцоўкі, дарогі з удасканаленым пакрыцьцём, і наогул пралічаныя тыя дозы, якія могуць атрымаць грамадзяне, знаходзячыся ў нас», — распавёў карэспандэнту ОНТ намесьнік дырэктара Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка Максім Кудзін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэлфі на фоне рэактара: хто зарабляе на турах у Чарнобыль?Кошт экскурсіі на пяць чалавек складзе 340 беларускіх рублёў. Што тычыцца радыяцыі, то навуковец заявіў: доза, якая будзе атрымана ад пералёту, больш, чым знаходжаньне на працягу аднаго працоўнага дня ў зоне адчужэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Празь Беларусь на ЧАЭС. Украіна адкрыла для турыстаў усе аб’екты станцыіУкраіна раней адкрыла зону адчужэньня са свайго боку і пускае туды турыстаў.