Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэлфі на фоне рэактара: хто зарабляе на турах у Чарнобыль?


Паездкі ў Чарнобыльскую зону сёньня прапаноўваюць многія турапэратары, а колькасьць турыстаў, якія жадаюць убачыць рэактар, расьце з году ў год. Хтосьці прыяжджае з цікаўнасьці, хто-небудзь хоча ўбачыць месца адной з самых страшных аварый XX стагодзьдзя, а кагосьці прыцягвае эстэтыка запусьценьня.

Часопіс Forbes рэклямуе Зону ў сьпісе самых экзатычных месцаў для турызму на Зямлі.

Кампанія «Чарнобыль-тур» адной з першых пачала вазіць турыстаў у «Зону». Яе заснавальнік Сяргей Мірны — былы ліквідатар, адказваў у Чарнобылі за радыяцыйную выведку.

«Узровень радыяцыі за гады зьнізіўся да такіх велічынь, што турызм, то бок, любое кароткатэрміновае знаходжаньне, зьяўляецца сёньня абсалютна радыяцыйна бясьпечным», — запэўнівае ён. — «У параўнаньні з тым, што я асабіста вымяраў, узровень паменшыўся ў тысячу разоў».

У групе замежных турыстаў, якія ўзброіліся дазымэтрамі, — амэрыканцы аўстрыйцы, чэхі і швэды. Па словах гіда Віты Паляковай, замежнікам трэба тлумачыць шырокую карціну: на фоне чаго адбылася аварыя ў Чарнобылі і як тады жылі людзі ў Савецкім Саюзе. Таму што для некаторых турыстаў слова «Чарнобыль» сёньня больш асацыюецца з назвай кампутарнай гульні, чым з рэальным падзеяй з далёкага 1986 га году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG