Падчас кадравых прызначэньняў 28 сакавіка Аляксандар Лукашэнка згадаў і свой «разнос» у кароўніку малочнай фэрмы «Сьліжы» ў Шклоўскім раёне 26 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За «Асьвенцім у кароўніку» Лукашэнка звольніў кіраўніка Магілёўскай вобласьціСправа не ў чысьціні кароваў
«Я паглядзеў па сьлядах гэтых разборак у Магілёве, — перадае словы Аляксандра Лукашэнкі ягоная прэс-служба. — Некаторыя там пачалі зьмяшчаць акцэнты. Ледзь не Лукашэнка ня з той нагі ўстаў, прыйшоў, разборкі ўчыніў, разагнаў усіх…».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі крыўдна мне за „Асьвенцім“, хлопцы!» Рэпартаж з той самай малочнай фэрмы. ФОТАПаводле Лукашэнкі, Магілёўшчына «пляцецца ў хвасьце разьвіцьця ўсёй краіны», і старшыню аблвыканкаму ў мінулым годзе папярэджвалі, што на ягоную працу будуць глядзець па выніках году.
«Я хачу, каб людзі разумелі, што пытаньне ня столькі ў тым, што там каровы брудныя, — пракамэнтаваў Лукашэнка рэакцыю на ягоную заяву. — Гэта проста людзі ня ведаюць, што тыя каровы абышліся краіне на вагу золата. Мы іх зьбіралі па ўсёй краіне, каб укамплектаваць малочнатаварныя комплексы. І гэтыя каровы не павінны каля 5 тысячаў кіляграмаў малака даваць на год — гэта таксама нядрэнны надой, але не для гэтых кароваў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мераемся надоямі! Колькі малака даюць каровы ў Беларусі і іншых краінахЁн дадаў, што тэхналёгія ўтрыманьня жывёл на фэрме «Сьліжы» не нармальная, а «жахлівая».
«Ці бачыце, карове не загадаеш, дзе ёй легчы — у гнойную жыжу ці ў сухое месца, дзе сьвежая салома. Гэта хай распавядуць тым, хто не бачыў кароў ніколі! — завочна адказаў Лукашэнка на крытыку ягоных загадаў. — Зьвезьлі туды самы пародзісты статак. Усё па тэхналёгіі выбудавалі. Аказваецца, у іх саломы не хапіла. Але да гэтага часу ў валках на полі салома там валяецца. А большую палову зааралі, таму што не змаглі сабраць, ня арганізавалі людзей. Вось і праблема».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьвятая жывёла, душа сям’і». Лукашэнка пра кароў і цёлак
Лукашэнка ня верыць, што прыватызацыя дапаможа
Паводле яго, прыватную форму гаспадараньня на зямлі нельга лічыць больш эфэктыўнай за дзяржаўную, і нельга спадзявацца, што прыватнаму гаспадару «ўсё зь неба зваліцца і ён там парадак навядзе ідэальны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі ў Беларусі фэрмаў з «абас…ымі каровамі» і чаму так склалася. Тлумачыць Ярашук«Зьвярніце ўвагу: гэта гаспадарка, якая ўчора належала прыватніку, — адзначыў Лукашэнка. — Значыць, усе мы хварэем — і прыватнікі, і каапэратыўныя прадпрыемствы, і дзяржаўныя — адной хваробай».
Каб разабрацца з праблемамі сяла, Лукашэнка прапанаваў перавесьці гаспадаркі на «ваеннае становішча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія Міхаіл Русы і Леанід Заяц, якіх Лукашэнка адправіў у адстаўку, пабачыўшы брудных кароў