Белгідрамэт пужае менчукоў дажджом 24 сакавіка, замежныя мэтэаролягі зь ім не згаджаюцца. У Горадні 23 сакавіка будзе цяплей, дажджу не абяцаюць.
Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пачнецца ў суботу з канцэрту ў Горадні, працягнецца ў нядзелю канцэртам у Менску, а сам дзень падпісаньня Трэцяй Устаўной граматы — панядзелак, 25 сакавіка.
Глядзім, якое надвор’е прагназуе Белгідрамэт па стане на 21 сакавіка.
Субота, 23 сакавіка, Горадня
Зранку ў суботу будзе сонечна, але яшчэ прахалодна — +1...+3°C. Удзень, калі пачнецца канцэрт у Калоскім парку, будзе ўжо +10...+12, але неба пад вечар зацягнуць хмары. Дажджоў не прагназуюць, але ўвечары вільготнасьць дасягне 95%. Вецер удзень прагназуюць у 5–7 м/с.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто сьпяе на #БНР101? Анансавалі склад выступоўцаў на канцэрце ў Горадні 23 сакавіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму галоўны канцэрт #БНР101 перанесьлі зь Менску ў Горадню? Белавус і Пальчыс растлумачылі па пунктахПадобны прагноз даюць Weather.com (+12, зьменная хмарнасьць, але збольшага сонечна пад вечар) і Accuweather (+13, зьменная хмарнасьць, «ня так ужо і халодна»).
Нядзеля, 24 сакавіка, Менск
Наведнікам сталічнага канцэрту, які заплянавалі ў Кіеўскім сквэры, пашанцуе меней, калі верыць Белгідрамэту. Ад раніцы магчымы дождж і +4...+6, удзень магчымы дождж і +8...+10, вецер у 7–9 м/с з парывамі да 15 м/с. Пад вечар прагназуюць, што ападкі скончацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, хто выступіць на канцэрце #БНР101 у Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатары менскага канцэрту на Дзень Волі не прэтэндуюць на грошы, сабраныя на #БНР101Праўда, замежныя крыніцы даюць больш аптымістычны прагноз. Паводле Weather.com і Accweather, варта чакаць +10 і зьменную хмарнасьць без дажджоў.
Панядзелак, 25 сакавіка
- Берасьце: +6...+8, хмарна.
- Віцебск: +6...+8, хмарна.
- Гомель: +7...+9, хмарна.
- Горадня: +6...+8, зьменная хмарнасьць, магчымы дождж.
- Менск: +5...+7, хмарна.
- Магілёў: +6...+8, хмарна.
Пераважна ў краіне прагназуюць хмарнае надвор’е і +5...+9 удзень. Дажджы магчымыя ўдзень у Лідзе, увечары ў Бабруйску, Ваўкавыску, Лунінцы, Салігорску, Слуцку ды іншых гарадах. У Маладэчне ўвечары магчымы мокры сьнег.
Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019
- 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
- 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
- 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
- 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
- 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
- 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
- 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
- 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
- 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
- 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.
Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР
- Праект Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» (тэкст + аўдыёпадкасты) і аднайменная кніга (PDF)
- 10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР
- Беларускае «Слова 2018 году» — БНР
- Дзень Волі — 2018 стаў самым масавым у 21 стагодзьдзі. ІНФАГРАФІКА