Нурсултан Назарбаеў, які трыццаты год кіраваў Казахстанам, сёньня перадае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы наступніку Касым-Жамарту Такаеву. Гэта мае адбыцца на цырымоніі, якая пачнецца 20 сакавіка апоўдні паводле мясцовага часу (а 9-й раніцы паводле менскага).
Аб сваёй адстаўцы 78-гадовы Нурсултан Назарбаеў абвясьціў 19 сакавіка ў жывым эфіры дзяржаўнай тэлевізіі. Паўнамоцтвы прэзыдэнта цяпер пераходзяць да сьпікера сэнату Касым-Жамарта Такаева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 фактаў пра новага кіраўніка КазахстануПасьля адстаўкі Назарбаеў будзе пажыцьцёва ўзначальваць Раду бясьпекі краіны, а таксама застанецца на чале партыі «Нур Атан». Шэраг экспэртаў адзначае, што Назарбаеў можа застацца не фармальным, але фактычным кіраўніком краіны, проста «кіраваць зь іншага кабінэта».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку можа спадабацца казахстанскі варыянт. Экспэрт пра сыход НазарбаеваПрэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў знаходзіўся ва ўладзе на постсавецкай прасторы даўжэй за ўсіх — 29 гадоў. У 1989 годзе ён стаў першым сакратаром Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Казахскай ССР. З 1990-га па канец 1991 году Назарбаеў быў прэзыдэнтам Казахскай ССР, пазьней — прэзыдэнтам Рэспублікі Казахстан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Які Казахстан пакідае Назарбаеў пасьля 30 гадоў ва ўладзеТагачасныя пяцігадовыя паўнамоцтвы прэзыдэнта Назарбаева павінны былі скончыцца ў сьнежні 1996 году. У красавіку 1995 году на рэфэрэндуме замест выбараў яго знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта падаўжаецца яшчэ на пяць гадоў — да сьнежня 2000 году. Пасьля гэтага Назарбаеў пераабіраўся на пасаду прэзыдэнта зноў і зноў. У 2010 годзе ў Канстытуцыі краіны за ім замацавалі статус «Першага Прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан — Лідэра Нацыі».
Пасьля сыходу Назарбаева з пасады прэзыдэнта Аляксандар Лукашэнка заняў першае месца па доўгажыхарству на пасадзе з кіраўнікоў постсавецкіх краінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пагаварыў з Назарбаевым і запэўніў, што той заслужыў статус «Лідэр нацыі»