Вайцюшкевіч, Вольскі, «Дай дарогу!», Dzieciuki і «Крама». Калоскі парк, 23 сакавіка, 13:00–17:00.
Грамадзкая кампанія #БНР101 абвясьціла склад выступоўцаў на сьвяточным канцэрце ў Горадні. Імпрэза, прысьвечаная 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, пройдзе ў Калоскім парку 23 сакавіка ад 13-й да 17-й гадзіны.
Уваход вольны. Анансавалі кірмаш і фудкорт, дзіцячую пляцоўку, а таксама выканаўцаў:
Зьміцер Вайцюшкевіч
Лявон Вольскі
«Дай дарогу!»
Dzieciuki
Крама
Кампанія #БНР101 першапачаткова плянавала сьвяточны канцэрт у Менску, але не атрымала ад уладаў дазволу на «годныя пляцоўкі» — толькі на месцы для мітынгаў паводле заяўнага прынцыпу. Калі стала вядома пра дазвол канцэрту ў Горадні, яго зрабілі цэнтральнай імпрэзай кампаніі.
Разам з тым Правацэнтрысцкая кааліцыя і БСДП (Грамада) анансавалі мітынг-канцэрт 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры. Склад выступоўцаў пакуль не абвешчаны.
25 сакавіка ж прапануюць запускаць фаервэркі а 21-й гадзіне і «дэцэнтралізаваць сьвята».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму галоўны канцэрт #БНР101 перанесьлі зь Менску ў Горадню? Белавус і Пальчыс растлумачылі па пунктах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску на Дзень Волі заплянавалі канцэрт у Кіеўскім сквэры. Ёсьць дазвол уладаўШто важна ведаць пра Дзень Волі-2019?
- 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
- 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
- 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
- 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
- 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
- 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
- 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
- 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
- 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
- 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.
Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР
- Праект Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» (тэкст + аўдыёпадкасты) і аднайменная кніга (PDF)
- 10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР
- Беларускае «Слова 2018 году» — БНР
- Дзень Волі — 2018 стаў самым масавым у 21 стагодзьдзі. ІНФАГРАФІКА