Амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч даў інтэрвію расейскаму агенцтву РИА Новости.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі амбасадар Бабіч завочна паспрачаўся з Лукашэнкам. Кароткі пераказУ прыватнасьці, Міхаіл Бабіч заявіў, што Расея гатовая пры неабходнасьці дапамагчы Беларусі абараніць ейны сувэрэнітэт у выпадку адпаведных пагрозаў з боку Захаду, аналягічных «каляровым рэвалюцыям» і дзяржаўным пераваротам.
«Усім, мне здаецца, даўно хацелася б зразумець: хто робіць замах на беларускі сувэрэнітэт і ад каго яго хочуць абараніць? — сказаў Бабіч. — Калі гэта пагроза з Захаду, па аналёгіі зь вядомымі „каляровымі рэвалюцыямі“ (так у Расеі называюць рэвалюцыі ў Грузіі, Кіргізстане і Ўкраіне. — РС) і дзяржаўнымі пераваротамі, то Расейская Фэдэрацыя як саюзьнік, калі паступіць такая просьба, будзе разам зь Беларусьсю адстойваць гэты сувэрэнітэт усімі даступнымі сродкамі».
Пра замах на беларускі сувэрэнітэт раней заяўляў Аляксандар Лукашэнка — але бачыў пагрозу якраз з боку Расеі, калі казаў пра «ўльтыматум Мядзьведзева». Суседзі Беларусі таксама бачылі пагрозу беларускаму сувэрэнітэту з расейскага боку. Але ў дзяржаўных беларускіх стратэгіях асобныя краіны не называюцца, калі гаворка ідзе пра такія пагрозы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анэксія, інкарпарацыя, утрыманьне ляяльнасьці? 6 экспэртаў пра расейскую пагрозу Беларусі«Калі гэта намёкі на Расею, то гэта зусім не па-партнэрску, — дадаў Бабіч адносна пагрозаў сувэрэнітэту Беларусі. — І нават калі гэта ўсяго толькі выбарчая тэхналёгія пад назвай "мабілізацыя электарату шляхам фармаваньня вобразу ворага", наўрад ці разумна такую тэхналёгію рэалізоўваць за кошт стасункаў з найбліжэйшым саюзьнікам і брацкім народам. Расея такога стаўленьня не заслужыла».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі параіў амбасадару Расеі «праявіць крыху павагі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Расеі назваў пазыцыю прадстаўніка МЗС Беларусі «балбатнёй»