Прафэсар, былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч пракамэнтаваў выказваньні Лукашэнкі пра адзіную з Расеяй валюту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках«Сьмешна думаць, што нешта зьменіцца, калі эмісійны цэнтар будзе не ў Маскве, а ў нейкім іншым расейскім горадзе. Тут няма ніякай розьніцы. Аднак гэтае пытаньне другаснае.
Што такое рубель? Гэта толькі інструмэнт, які адлюстроўвае эканоміку краіны. А што такое эканоміка Расеі ў параўнаньні з эканомікай нашай краіны? Гэта 80% з гакам на карысьць расейцаў. І таму казаць пра нейкую роўнасьць можна толькі на нарадах. А да рэальнасьці гэтыя словы ня маюць ніякага дачыненьня. Насамрэч ніякай роўнасьці няма і ня будзе», — лічыць Багданкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: 98% беларусаў супраць аб’яднаньня з РасеяйБагданкевіч лічыць, што стварэньне адной валюты ў рамках так званай Саюзнай дзяржавы гэта толькі адзін са спосабаў паглынаньня Расеяй Беларусі.
Прафэсар кажа. што спасылкі Лукашэнкі на Эўрапейскі Зьвяз не карэктныя:
«Эўразьвяз гэта амаль 30 краін. І там няма, каб адна краіна дамінавала над усімі іншымі. Бо там жа ня толькі Нямеччына, але і Францыя, і Італія, і Гішпанія, і Польшча падцягваецца апошнім часам. То бок там існуе рэальная процівага. А якая процівага Беларусь для Расеі? Расея задавіць — і ўсё.
Пра адзіную саюзную валюту Лукашэнка сказаў наступнае: «Навошта нам выдумляць талер? Будзе агульны рубель, але не расейскі і не беларускі. І эмісійны цэнтар не ў Маскве, а ў Смаленску ці ў Санкт-Пецярбургу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра цікавасьць Расеі да саюзнай дзяржавы: «З чаго раптам?» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Расея не пагражае Беларусі. Раней казаў іншае