Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што Расея не пагражае Беларусі. Раней казаў іншае


Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Сочы 23 жніўня 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Сочы 23 жніўня 2018 году

Падчас сёньняшняй сустрэчы з журналістамі Лукашэнка заявіў: «Няма ніякіх намераў у вялікай краіны (мае на ўвазе Расею) паглынуць Беларусь». Гэтыя словы кіраўніка Беларусі не супадаюць са шматлікімі ягонымі ранейшымі заявамі пра пагрозу незалежнасьці.

Дастаткова ўзгадаць заяву ў чэрвені 2018 году: «Мы на фронце, калі вы не вытрымаем гэтыя гады, правалімся — значыць, трэба будзе ўвайсьці ў склад нейкай іншай дзяржавы альбо аб нас проста будуць выціраць ногі».

Альбо зусім сьвежая заява ад 14 студзеня — «Беларусь і зьлева і справа, і на Захадзе і на Ўсходзе падвяргаецца сур’ёзнай рэвізіі на прадмет сувэрэнітэту і незалежнасьці».

Відаць, на цяперашні момант перамоваў з Масквой тэзіс пра «пагрозу незалежнасьці» Лукашэнку ўжо не патрэбны, ён хутчэй можа служыць перашкодай для перамоўнага працэсу.

Лукашэнка таксама заявіў, што калі правесьці ў Беларусі рэфэрэндум аб аб’яднаньні з Расеяй, то 98 працэнтаў беларусаў прагаласуе супраць. Такім чынам, відавочна, даецца ўстаноўка, што такі рэфэрэндум непатрэбны і яго ня будзе.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG