1 сакавіка праходзіць другая «Вялікая размова з прэзыдэнтам» Аляксандра Лукашэнкі. Першае слова далі прадстаўніку расейскага СМІ «Говорит Москва». Той пацікавіўся пэрспэктывамі так званай Саюзнай дзяржавы — маўляў, гэта вельмі хвалюе Расею.
«Дзякуй Богу, што ў Расеі нарэшце пачалі хвалявацца, з чаго раптам? — пажартаваў Лукашэнка. — Калі мы падпісалі дамову, там былі прадугледжаныя крокі па стварэньні Саюзнай дзяржавы? Былі. І галоўны — прыняцьце Канстытуцыі, дзе былі б прапісаныя ўсе пункты, ад агульнай валюты да органаў кіраваньня. Нічога не адбылося. І раптам успомнілі.
Я заўсёды гаварыў, што лёс наш такі — жыць разам. Як гісторык падводжу пад гэта ў тым ліку гістарычную базу. Да гэтага часу маглі б жыць калі не ў фэдэрацыі, дык у канфэдэрацыі. Але сама Расея была да гэтага не гатовая!»