Мінула чатыры гады зь дня забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова: ён быў застрэлены ў сьпіну ў ноч на 28 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве ў некалькіх кроках ад Крамля.
Афіцыйна забойства раскрытае, і прысуд вынесены: непасрэдны выканаўца забойства Заур Дадаеў атрымаў 20 гадоў турмы, а чацьвёра яго саўдзельнікаў — ад 11 да 19 гадоў. Замоўнікі злачынствы дагэтуль не ўстаноўленыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямцоў: Скончаць кепска абодва — і Пуцін, і ЛукашэнкаБарыс Нямцоў крытычна выказваўся пра кіраўніка Беларусі і падтрымліваў беларускую апазыцыю, гаварыў пра «лукашызацыю Расеі».
- У 2002 годзе яго дэпартавалі зь Беларусі і забаранілі ўезд на беларускую тэрыторыю на пяць гадоў.
- Будучы пэрсонай нон-грата, ён усё ж наведаў Беларусь у 2004 годзе.
- Пазьней Барыс Нямцоў прыяжджаў у Менск у 2008 годзе.
- У 2011 годзе кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Барыса Нямцова ў тым, што ён накіраваў у Менск моладзь на мітынг 19 сьнежня 2010 году.
У 2013 годзе Барыс Нямцоў наведваў Беларусь, дзе падпісаў пагадненьне аб супрацы з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.
На прэс-канфэрэнцыі Барыс Нямцоў заявіў:
«Мы б хацелі, каб і Беларусь, і Расея сталі дэмакратыямі. Мы б хацелі, каб у нашых краінах мянялася ўлада. Мы б хацелі, каб у нашых краінах не было цэнзуры. Мы б хацелі, каб у нашых краінах быў незалежны суд. Мы б хацелі, каб у нашых краінах народ значыў многае, а ня быў статыстам. Мы — супраць дыктатуры, мы — за вызваленьне палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Б.Нямцоў: Найгоршая сытуацыя ў славянскіх краінах – у Беларусі«Я лічу, што ў Беларусі ёсьць болей шанцаў стаць свабоднай, дэмакратычнай, эўрапейскай дзяржавай, чым у Расеі. Па-першае, у Беларусі няма імпэрскага комплексу. Па-другое, вы — абсалютная сарцавіна Эўропы. Па-трэцяе, у вас няма Каўказу. Акрамя таго, вы — адукаваны народ і ад вас зусім блізка Эўропа. Карацей кажучы, калі ў вас атрымаецца, значыць, і ў нас атрымаецца».
Адказваючы на пытаньні пра пашырэньне вайсковай расейскай прысутнасьці ў Беларусі, Барыс Нямцоў выказаў думку, што Лукашэнка пайшоў на такі крок толькі з адной прычыны: дзеля таго каб атрымліваць як мага болей грошай, таннай нафты і газу з Расеі:
«Далей ён будзе казаць: будзеце сябе дрэнна паводзіць, ня будзеце даваць мне грошы, я вашу базу закрыю альбо яшчэ нешта зраблю. А Пуціну гэта патрэбна дзеля задавальненьня ўласных імпэрскіх амбіцый».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямцоў: “Лукашэнка мацнейшы за Пуціна і Мядзьведзева”