Міністэрства абароны Беларусі ўдакладніла Канцэпцыю міжнароднай вайсковай супрацы на 2019–2023 гады, расказаў на брыфінгу 21 лютага начальнік міжнароднага дэпартамэнту Мінабароны Алег Воінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь чакае вайна і анэксія, калі яна не пачне рэфармавацца, — былы кіраўнік NATOПоўны сьпіс зьменаў не публікуецца, але на сайце Мінабароны апісваюцца некаторыя зьмены.
Перадусім згадваецца: «пацьверджаны стратэгічны курс на партнэрства з Расеяй». Захоўваецца таксама «нацэленасьць на высокі ўзровень стасункаў» з краінамі АДКБ, СНД і Кітаем, як «пэрспэктыўны напрамак» вызначаныя краіны ШАС і асобна Сэрбія.
У асобны пункт «вынесеныя пытаньні фармаваньня поясу добрасуседзтва» (якія краіны мусяць і ня мусяць уваходзіць у гэты пояс, не ўдакладняецца).
Украіна асобна ня згадваецца, хоць яна не ўваходзіць ні ў NATO, ні ў Эўразьвяз (хоць украінскія ўлады дэкляруюць прыярытэтным напрамак на далучэньне да NATO і ЭЗ), ні ў АДКБ, ні ў СНД, ні ў ШАС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці было б Беларусі бясьпечней у NATO? Адказы двух экспэртаўЗгаданая таксама «неабходнасьць паэтапнага паляпшэньня стасункаў» з краінамі Эўразьвязу, NATO і «іншымі дзяржавамі, якія паважліва ставяцца да сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці беларускай дзяржавы, разьвіваюць давяральны і раўнапраўны дыялёг» (якія краіны так ня робяць, не ўдакладняецца).
Пры тым у ранейшай Канцэпцыі забесьпячэньня прыгранічнай бясьпекі Беларусі на 2018–2022 гады сярод пагрозаў згадваліся «мілітарызацыя прыгранічных тэрыторыяў сумежных дзяржаў» і «выкарыстаньне тэрыторыі Беларусі для транзыту асобаў, зьвязаных з тэрарызмам, экстрэмізмам, незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі, міжнароднымі злачыннымі групамі». З боку якіх дзяржаваў сыходзяць гэтыя пагрозы, у канцэпцыі ня згадвалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэрытарыяльныя прэтэнзіі і мілітарызацыя ў суседзяў: якія пагрозы межам Беларусі бачаць улады65 000 чалавек у войску
У беларускім войску прыярытэты нададзеныя «сыстэмам кіраваньня, выведкі, інфармацыйнай бясьпекі, маскіроўкі, радыёэлектроннай барацьбы, супрацьпаветранай абароны, ракетным войскам і артылерыі, сілам спэцыяльных апэрацыяў».
Колькасьць людзей ва Ўзброеных сілах Беларусі не зьмянілася за апошнія тры гады: у войску каля 65 тысячаў чалавек. Але сьцьвярджаецца, што ў час аптымізацыі павялічваецца колькасьць баявога кампанэнту, а з 1 студзеня больш як удвая падвышанае грашовае забесьпячэньне вайскоўцаў тэрміновай службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі амэрыканскі сайт рэйтынгу вайсковай моцы? Мінабароны: «Мы ні пры чым»