Падлеткі, пацярпелыя ў нападзе вучня на школу ў Стоўпцах 11 лютага, выпісаныя зь лякарні, паведаміла БелаПАН прэс-сакратарка Міністэрства здароўя Юлія Барадун.
У выпісаных «усё добра», яны знаходзяцца дома, дадала прадстаўніца Мінздароўя.
Пасьля нападу памерлі 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, а таксама 17-гадовы адзінаццаціклясьнік. Іх пахавалі 13 лютага. Яшчэ двух вучняў шпіталізавалі і праапэравалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што рабіць, калі вучні ўцякаюць з дому і пагражаюць забіць? Споведзь настаўніцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гэта магло здарыцца ў любым горадзе. Што не ўвайшло ў рэпартаж пра СтоўпцыНападнік затрыманы, расьсьледуецца крымінальная справа аб двайным забойстве і справа аб замаху на забойства. Прызначаная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза, папярэднія агляды паказалі, што ён ня быў у стане наркатычнага або алькагольнага ап’яненьня.
Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
- Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
- 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.