Падатковы камітэт Таджыкістану рыхтуе прапанову ва ўрад краіны аб зборы пошлін за выкарыстаньне галасавога трафіку. Чыноўнікі занепакоеныя тым, што жыхары краіны тэлефануюць праз мэсэнджары Viber і WhatsАpp і ўсё менш карыстаюцца звычайнай тэлефоннай сувязьзю, асабліва для званкоў за мяжу.
Інтэрнэт у Таджыкістане і так адзін з самых дарагіх у сьвеце, але ўлады ў бліжэйшыя месяцы падымуць яго цану яшчэ на 10-15%, кажа Рустам Гулаў, блогер, спэцыяліст па IT. «Насельніцтва праз дарагоўлі інтэрнэту вельмі эканомна выкарыстоўвае трафік. Гэта значыць відэа хоць і глядзяць, але імкнуцца абмежаваць выкарыстаньне больш цяжкіх па аб’ёме матэрыялаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дураў зьліквідаваў кампанію Telegram Messenger. Што гэта было?Паводле афіцыйных дадзеных, штомесячная цана інтэрнэт-паслуг для карыстальнікаў складае ад 25 да 150 даляраў, для юрыдычных асоб — ад 50 да 2 тысяч. Пры гэтым сярэдні заробак у Таджыкістане складае 200 даляраў, а траціна насельніцтва краіны жыве за мяжой беднасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Viber зьявіліся «сакрэтныя паведамленьні». Чаму яны не сакрэтныяТаджыкістан — адзіная краіна, дзе насельніцтва плаціць акцызны падатак за выкарыстаньне мабільнай сувязьзю. Інтэрнэт і сотавая сувязь — гэта адны з найважнейшых крыніц даходу для падатковых органаў, а сотавыя кампаніі — найбуйнейшыя падаткаплацельшчыкі. Акрамя соцень мільёнаў, што выплачваюцца ў выглядзе падаткаў, за апошнія пяць гадоў яны заплацілі каля $25 млн штрафу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэйсбук аб’яднае Messenger, Instagram і WhatsApp у адну сыстэму