Папа Рымскі Францішак выступіў за сэксуальную адукацыю ў школах. Чарговую заяву на тэму палавога выхаваньня і сэксу ён зрабіў на борце самалёта па дарозе з Панамы, дзе знаходзіўся з апостальскім візытам.
«Сэкс — дар божы, гэта дар кахаць», — сказаў пантыфік. Ён падкрэсьліў, што выступае за аб’ектыўнае адукацыю ў гэтым пытаньні «без ідэалягічных штампаў» і што «правільнае паданьне тэмы дапамагае раскрываць лепшае ў людзях». Разам з тым ён выключыў зьмены рымска-каталіцкага правіла, якое патрабуе бясшлюбнасьці сьвятароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі асудзіў змагароў зь мігрантаміНекалькі месяцаў таму на сустрэчы з вернікамі ў Францыі папа Рымскі таксама назваў сэкс «вялікім дарам Божым» і параіў не саромецца казаць пра яго. У адказ протаярэй Расейскай праваслаўнай царквы Дзьмітрый Смірноў, кіраўнік патрыяршай камісіі па пытаньнях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, заявіў, што «божым дарам» можа лічыцца толькі сэкс у шлюбе, а сэкс як атрыманьне задавальненьня па-за шлюбам — «ёсьць грэх, прычым сьмяротны».