Міністэрства фінансаў ЗША заявіла ў нядзелю пра зьняцьце санкцый, раней накладзеных на тры кампаніі, зьвязаныя з расейскім алігархам Алегам Дзерыпаскам, — US Rusal plc, En + Group plc і JSC Eurosibenergo, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Гэтае рашэньне было прынята, нягледзячы на патрабаваньне дэмакратаў у Кангрэсе пакінуць у сіле ўведзеныя абмежаваньні на названыя бізнэс-структуры.
Раней у гэтым месяцы спробу пакінуць санкцыі ў сіле заблякавалі заканадаўцы-рэспубліканцы, якія маюць большасьць у Сэнаце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы маем справу з ворагам». У Кангрэсе ЗША выступілі за захаваньне санкцый да алігарха ДзерыпаскіПаводле прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа і многіх заканадаўцаў-рэспубліканцаў, якія выступілі супраць гэтай спробы, іх турбуе магчымы ўплыў такога захаду на становішча спраў у алюмініевай прамысловасьці ў глябальным маштабе.
Яны адзначаюць таксама, што Алег Дзерыпаска, які ёсьць саюзьнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, паменшыў колькасьць сваіх акцый у названых кампаніях і больш не кантралюе гэтыя кампаніі.
Некаторыя заканадаўцы лічаць прынятае Мінфінам рашэньне няправільным ў пэрыяд, калі працягваецца расьсьледаваньне, прысьвечанае магчымай змове перадвыбарчага штабу Трампа з Масквой падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году.