Таваразварот Беларусі з краінамі Эўрапейскага Зьвязу ў студзені — лістападзе 2018 году павялічыўся на 24% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2017 году і склаў 15 млрд 935,3 млн даляраў, падлічыў Белстат.
Таваразварот з Расеяй за гэты час вырас на 11%, амаль цалкам за кошт імпарту.
Агулам з краінамі СНД таваразварот вырас на 13,3%.
Да 2017 году таваразварот з Эўразьвязам зьніжаўся цягам больш як трох гадоў, удакладняе БелаПАН.
Асноўныя гандлёвыя партнэры Беларусі ў студзені — лістападзе 2018 году
- Расея — 49,5% таваразвароту,
- Украіна — 7,7%,
- Кітай — 5%,
- Вялікая Брытанія — 4,8%,
- Нямеччына — 4,6%,
- Польшча — 3,6%,
- Нідэрлянды — 2,5%,
- Літва — 2,1%,
- Турэччына — 1,4%,
- Італія, Казахстан — 1,3%
- Бразылія — 1,1%.
Усяго Беларусь гандлюе з 207 краінамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як санкцыі і дыпляматычныя скандалы ўплывалі на гандаль Беларусі з ЗША. ІНФАГРАФІКА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даўгі на паўмільярда даляраў — вынік беларускай «экспансіі» ў Вэнэсуэлу