Японія гатовая падпісаць мірную дамову з Расеяй пры гарантыі вяртаньня ёй Шыкатана і астравоў Хабамаі

Востраў Шыкатан

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ прыступіў да разгляду пытаньня аб заключэньні мірнай дамовы з Расеяй з умовай атрыманьня гарантыі перадачы японскаму боку часткі паўднёвых Курыльскіх астравоў: вострава Шыкатан і групы дробных незаселеных астравоў, якую ў Японіі называюць Хабамаі. Пра гэта паведаміла ў нядзелю агенцтва Кіёда са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

Агенцтва адзначае, што плян прадугледжвае замацаваньне магчымасьці перадачы Шыкатана і групы астравоў Хабамаі Японіі дэ-факта.

Пры гэтым, на думку прадстаўнікоў адміністрацыі Абэ, перадача двух іншых астравоў — Ітуруп і Кунашыр — на дадзеным этапе выглядае нерэалістычна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі праходзяць акцыі супраць перадачы Курылаў Японіі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея будуе казармы на Курылах. Японія пратэстуе, бо лічыць выспы сваімі