На сустрэчы з былымі міністрамі замежных справаў Беларусі 18 студзеня Аляксандар Лукашэнка, як піша БелТА, «адказаў на папрокі на адрас беларускага боку аб тым, што яна пастаўляе ва Ўкраіну дызэльнае паліва, якое надалей выкарыстоўваюць у вайсковых мэтах». Ад каго сыходзілі такія папрокі, не ўдакладняецца.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што даручыў разабрацца, якое дызэльнае паліва выкарыстоўваюць ва ўкраінскіх танках — і яму даклалі, што расейскае.
«І расейцы пастаўляюць, пастаянна нарошчваючы аб'ёмы гэтых паставак бэнзінаў і дызэльнага паліва ва Ўкраіну, — заявіў Лукашэнка. — Так як жа так? Мы ваюем з Украінай ці Расея? І хто запраўляе гэтыя танкі?
А нашыя абʼёмы [паставак паліва ва Ўкраіну. — РС] зьмяншаюцца. Нас проста выштурхоўваюць з украінскага рынку. І ня толькі па нафтапрадуктах. Таксама так па ўгнаеньнях і іншых пазыцыях. Ідзе канкурэнцыя. А нас пачынаюць у гэтым папракаць».
Санкцыйныя тавары з Украіны вязуць расейцы, а беларусы толькі падказваюць дарогу, — Лукашэнка
Таксама Лукашэнка заявіў, што з Украіны ў Расею празь Беларусь ідуць хіба мізэрныя аб’ёмы санкцыйных тавараў, і гаворка ідзе аб «змыканьні ўкраінскіх і расейскіх пастаўшчыкоў пры заступніцтве мытні і іншых службаў Расейскай Фэдэрацыі».
А «беларусамі там і ня пахне», заявіў Лукашэнка. Грамадзянаў Беларусі, расказаў ён, выкарыстоўваюць толькі дзеля таго, каб «падказалі, як лепей праехаць па Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта канфлікт двух беларусаў». Лукашэнка пракамэнтаваў выгнаньне казака зь менскага мэтро ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка «ня супраць» агульнай валюты з Расеяй, але не расейскага рубля, а «як эўра»Масавы прыток зброі з Украіны, якога не пабачылі памежнікі, усё яшчэ бачыць Лукашэнка
Яшчэ ў мінулым верасьні Аляксандар Лукашэнка казаў, што трэба «закрыць мяжу» з Украінай «для бандытаў, якія вязуць зброю», бо «мы бачым, колькі адтуль ідзе сёньня бяды для Беларусі, у тым ліку зброі перапраўляецца». Але і беларускія, і ўкраінскія памежнікі канстатавалі адсутнасьць выяўленых арганізаваных каналаў паставак зброі, амуніцыі і выбухоўкі на мяжы Беларусі і Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежнікі не знайшлі каналаў паставак зброі з Украіны, пра якія казаў ЛукашэнкаДы цяпер Лукашэнка зноў заявіў пра тое, што яму дакладваюць «аб масіраваным прытоку зброі з Украіны». Ён таксама заявіў, што расейцы папракаюць беларусаў, што «вось, у вас там празь мяжу» ідуць пастаўкі зброі, а яны на самой справе ідуць з Украіны ў Расею, а затым у Беларусь.
«Зразумела, гэта камусьці трэба, — разважаў Лукашэнка. — Проста так жа вазіць ня будуць з рызыкай. Яно камусьці тут трэба. І мы ўжо ўбачылі, каму яно трэба было».
Каму, Лукашэнка не ўдакладніў.
Канфлікт ва Ўкраіне — «падарунак Захаду», мяруке Лукашэка
Паводле «Інтэрфаксу», Лукашэнка заявіў, што лічыць падпісаную між СССР і ЗША ў 1987 годзе дамову аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой далёкасьці «фактычна перакрэсьленай».
Раней пра амаль тое самае заяўляў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп — абвінавачваў Расею ў пастаянных парушэньнях дамовы.
Але Лукашэнка мяркуе, што гэта NATO парушае дамову, і цяпер «да Ўралу абстрэльвацца цалкам малымі ракетамі», і «ня дай божа» ракеты сярэдняй і малой далёкасьці будуць разьмешчаныя ва Ўкраіне. Паводле яго, канфлікт на ўсходзе Ўкраіны з падтрыманымі Расеяй «сэпаратыстамі» стаў «падарункам Захаду».
«Я часта ўжо і публічна кажу: слухайце, такога падарунку, які мы паднесьлі ў выглядзе Ўкраіны Захаду і перш за ўсё Амэрыцы, і ня сьнілася, — заявіў ён. — Першы падарунак — развал Савецкага Саюзу. Другі — Ўкраіна. Чаго сёньня амэрыканцаў папракаць?»
Але Лукашэнка дадаў, што ва Ўкраіне ёсьць таксама «дастаткова людзей, якія будуць у дзесяць разоў горш за NATO», «якія сёньня з ружжамі ходзяць» — маўляў, ён таксама «давёў кіраўніцтву Расеі гэтую пазыцыю». А Эўразьвяз і ЗША, паводле Лукашэнкі, адмовіліся «сабрацца ў межах АБСЭ, абмеркаваць праблемы» Ўкраіны, бо «ў кожнага свае мэты», а таксама адмовіліся ад перамоўнага працэсу «Хэльсынкі-2», які ён раней прапаноўваў ініцыяваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь рэклямуе «Хэльсінкі-2» дзе толькі можна«Гэта ж палыхне! — казаў Лукашэнка пра мір у Эўропе. — Сёньня ўжо ўцягнутыя ў гэты канфлікт і Польшча, ня толькі паводле нацыянальнай прыкметы, і Вугоршчына. Далей будзе горш. Трэба тушыць гэты пажар. Не — нейкая гульня…»
Пра якія канфлікты ў Польчы і Вугоршчыне была гаворка, Лукашэнка не ўдакладніў.