Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта канфлікт двух беларусаў». Лукашэнка пракамэнтаваў выгнаньне казака зь менскага мэтро


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з нагоды 100-годзьдзя беларускай дыпляматычнай службы пракамэнтаваў інцыдэнт з выгнаньнем казака зь менскага мэтро.

Відэаролік, зьмешчаны ў Youtube, дзе чалавека ў казацкай шапцы выганяюць з вагону менскага мэтро, апублікавалі многія расейскія і ўкраінскія СМІ пад сваімі загалоўкамі.

«Казака избили в минском метро», «За что получил звиз#дюлей казак в минском метро», «„Увидел — мочи“: в минском метро избили пророссийского „казака“», «Чемодан, вокзал... В минском метро избили ’’казака’’ в папахе», «ИХ НРАВЫ... В городе-герое Минске змагары выгнали русского казака из метро...», «В Беларуси осадили „русского подданного Царя“: „Они только толпой смелые“».

Паводле БелТА, гэты выпадак, які атрымаў агалоску ў інтэрнэце, затым быў выкарыстаны ў расейскіх СМІ дзеля спробы праілюстраваць нападкі на расейцаў у Беларусі.

У камэнтары Свабодзе прэс-сакратар Менскага мэтро Андрэй Дроб не пацьвердзіў і не абвергнуў факт інцыдэнту ў менскім мэтро, бо ў службу мэтро «ніхто не зьвярнуўся і праваахоўныя органы не выклікалі».

«Вы ведаеце ў інтэрнэце гэты выпадак, калі нехта ў мэтро зладзіў канфлікт з нейкім чалавекам, і ўсё гэта хуценька было паднесена, як быццам з Расеі замовілі, як тое, што ў нас зьдзяйсьняюцца нападкі на рускіх людзей, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі я прачытаў гэта, неадкладна даручыў разабрацца. Я разумею, што ўсякія могуць быць выпадкі.

Аказваецца, там расейцамі, як яны кажуць, і ня пахла. Гэта канфлікт двух беларусаў. Інакш ня скажаш. Прытым ён хутка быў зьняты на відэа (цяпер гэта проста робіцца) і ўкінуты ў інтэрнэт. І яны (расейскія СМІ) за гэта ўхапіліся.

Аказваецца, адзін беларус, які калісьці быў асуджаны (супрацоўнік АМАПу, за хабар быў пасаджаны, выйшаў з турмы). Другі быў таксама беларус паўадмарожаны. І завязалася бойка. Прычым тут расейцы?»

Лукашэнка заявіў, што «не атрымаецца сутыкнуць» беларусаў з расейцамі, «ня толькі рускімі». Ён згадаў, што каля 20 гадоў таму «груба казаў», што «беларусы гэта рускія са знакам якасьці». Маўляў, «на гэтай тэме пагуляць — гэта вельмі небясьпечна», і гэта «ня той шлях, каб неяк атрымаць у Расеі некаму дывідэнды».

Таксама Аляксандар Лукашэнка сказаў, што падатковы манэўр «мы пражывём».

«Мне не зусім зразумелая (думаю, давядзецца задаць пытаньні кіраўніцтву Расеі) такая атака на Беларусь у СМІ. Няхай навобмацак пакуль, але тыпу таго: „Бацька-1“, „Бацька-2“, „Бацька- 3“...

Але калі тады яны ў мяне хацелі знайсьці нейкія грошы і забраць. Няхай знойдуць і забяруць. Я абсалютна чысты і сумленны перад вамі. Насьцярожвае тое, што яны спрабуюць нас ужо сутыкнуць з расейцамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG