Беларусь у бліжэйшыя гады будуць «спрабаваць на зуб», і трэба быць гатовымі адказаць на гэта, заявіў Аляксандар Лукашэнка 11 студзеня, перадае БелТА.
«Сьмею дакладна сказаць, што для нашай краіны, для нашага народу ня толькі 2019, але і 2020 год будзе няпростым, — сказаў Лукашэнка і патлумачыў:
«Скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна „спрабаваць на зуб“ на прадмет таго, ці дастойныя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасьці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым», — зазначыў Лукашэнка.
«І нам трэба быць гатовымі адказаць на гэтае пытаньне. Я абсалютна перакананы, што мы знойдзем дастойны адказ», — сказаў ён.
13 сьнежня 2018 году прэмʼер міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у Берасьці акрэсьліў патрабаваньні да інтэграцыі: агульныя валюта, суд, мытня і падліковая палата.
14 сьнежня міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў фактычна паўтарыў ягоныя словы.
Пры канцы сьнежня Аляксандар Лукашэнка двойчы езьдзіў у Маскву на перамовы, пра вынікі якіх грамадзкасьці не паведамлялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стасункі з Расеяй штурхаюць Менск да дывэрсыфікацыі замежнай палітыкі, — Прэйгерман