Пра зьмены, якія чакаюць беларусаў з 1 студзеня.
Павялічыцца пэнсійны ўзрост
З новага году для мужчын пэнсійны ўзрост складзе 61,5 года, а для жанчын — 56,5, паведамляе БЕЛТА.
Адпаведны дакумэнт, які прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў 11 красавіка 2016 году, прадугледжвае паэтапнае штогадовае павышэньне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту.
У выніку за 2017–2022 гады пэнсійны ўзрост жанчын вырасьце з 55 да 58 гадоў, а мужчын — з 60 да 63 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад абяцае, што новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзеЗьменяцца тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі
Камунальныя плацяжы ў разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажываньні паслуг за год вырастуць у межах 5 даляраў.
З 1 студзеня павялічацца расцэнкі на паслугі газа-, электра- і водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня, капрамонту. Паднімецца ў кошце электраэнэргія.
Пасьля ацяпляльнага сэзону (з 1 чэрвеня) на 1,1 даляра павялічыцца тарыф на паслугі ацяпленьня і падагрэву вады.
Таксама, паводле пастановы ўраду, дармаеды цяпер будуць аплочваць па поўным кошце забесьпячэньне гарачай вадой, а з 1 кастрычніка — газам (пры наяўнасьці індывідуальных прыбораў) і цяплом.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За гарачую ваду і цяпло «дармаедам» давядзецца плаціць у 5 разоў большВырасьце мінімалка
Мінімальная заработная плата зь 1 студзеня павялічыцца з 305 да 330 беларускіх рублёў. Такое рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 5 сьнежня 2018 году № 870.
Базавая велічыня павялічыцца на рубель
Базавая велічыня дасягне 25,5 беларускіх рублёў. Апошні раз яна мянялася з 1 студзеня 2018 году (павялічылася з 23 да 24,5 рублёў).
Базавая велічыня ўплывае на памеры некаторых дапамог, стыпэндыяў, падаткаў і збораў, штрафы, іншыя выплаты.
Павялічаны ліміт на бязмытныя пасылкі з-за мяжы
З новага году на працгу месяца без мыты можна атрымаць пасылкі агульнай вагой да 31 кг і на агульную суму да 200 эўра (раней 10 кг і 22 эўра). Адправіць за мяжу бандэроль можна вагой да 10 кг і коштам да 22 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павялічылі ліміт на пасылкі з-за мяжы. Але з адной умовайАкрамя таго, указ № 490 дазваляе крамы duty free ў Нацыянальным аэрапорце пры ўезьдзе ў Беларусь, а таксама прадаваць бязмытныя тавары на бартах беларускіх самалётаў міжнародных ліній. Такім чынам профільныя беларускія нормы уніфікуюцца з Мытным кодэксам Эўразійскага эканамічнага саюзу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі Duty Free дазволілі па прылёце ў аэрапорце і ў самалётах «Белавія»
Урачам павялічаць час на прыём пацыента
На першасны прыём дарослага або дзіцяці спэцыялісту цяпер адводзіцца 20 хвілін (раней 15 хвілін). Лекарам агульнай практыкі — 18 хвілін. Правесьці прафагляд ў спэцыяльна адведзеныя ў паліклініках дні лекар можа на працягу 15 хвілін (раней 10 хвілін).
Акрамя таго, абнаўляецца парадак выдачы бальнічных з 31 студзеня. Змены закранулі як парадку выдачы лісткоў непрацаздольнасьці, так і іх афармленьня. Старыя блянкі таксама будуць сапраўдныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Час прыёму ў беларускіх паліклініках падоўжылі на 3–5 хвілінаўШколы будуць фінансаваць па-новаму
Фінансаваньне беларускіх школ з 1 студзеня будзе залежаць ад колькасьці вучняў. У Мінадукацыі лічаць, што дадзеная норма паставіць ўстановы адукацыі ў роўныя ўмовы. Цяпер разьлік зарплаты ідзе ад колькасьці клясаў у школе і ніяк не залежыць ад колькасьці вучняў у ёй.
Адмяняецца указ аб ілжэпрадпрымальніцтве
Указ № 488 «Аб некаторых мерах па папярэджаньні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў» з 1 студзеня адмяняецца, паведаміў намесьнік міністра фінансаў Дзьмітрый Кійко ў Палаце прадстаўнікоў.
Адначасова пачнуць дзейнічаць палажэньні, накіраваныя на спыненьне ілжэпрадпрымальніцкай дзейнасьці ў Падатковым кодэксе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсоўцы перамаглі. Спыняецца дзеяньне ўказу аб ілжэпрадпрымальніцтвеПавялічацца заробкі будаўнікоў і салдат тэрміновай службы
З 1 студзеня вырастуць заробкі будаўнікоў. Адпаведная пастанова прынятая Мінбудархітэктуры. Згодна з дакумэнтам, цана працоўнай чалавека-гадзіны павысіцца ў сярэднім на 35%, у цэлым па Беларусі заробкі спэцыяліста-будаўнікоў чацьвёртага разраду будуць складаць каля 1 369 рублёў.
Больш чым у два разы ўзрасьце грашовае забесьпячэньне салдат тэрміновай службы, згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны анансавала рост грашовага ўтрыманьня беларускага салдата амаль удваяНоваўвядзеньні для беларускіх турыстаў
Пры афармленьні турыстычных шэнгенскіх візаў у Польшчу бронь гатэля або дамова арэнды жылога памяшканьня з 2 студзеня — абавязковыя.
А ў Турэччыне з 1 студзеня зьявіцца падатак на бясьпеку. Заплаціць гэты збор трэба будзе ў аэрапорце па прылёце ў Турэччыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У польскай амбасадзе патлумачылі, чым заменяць візы «на закупы»