У Беларусі ўсё кепска з рэйтынгамі, дзе фігуруе слова «свабода». Ня надта добра са шчасьцем і дабрабытам. Затое параўнальна някепска з гендэрнай роўнасьцю.
Свабода сабрала ў адну карцінку 12 міжнародных рэйтынгаў, апублікаваных сёлета:
- Свабода ў сьвеце, Freedom House.
- Усясьветны індэкс свабоды прэсы, «Рэпартэры бязь межаў».
- Свабода ў інтэрнэце, Freedom House.
- Індэкс эканамічнай свабоды, Wall Street Journal, Heritage Foundation.
- Вядзеньне бізнэсу, World Bank.
- Рэйтынг эфэктыўнасьці аховы здароўя, Bloomberg.
- Індэкс дабрабыту, Legatum.
- Рэйтынг шчасьця, World Happiness Report.
- Рэйтынг гендэрнай няроўнасьці, World Economic Forum.
- Індэкс моцы арміяў, Global Firepower.
- Глябальны рэйтынг сілы пашпартоў, Arton Capital.
- Рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаваў, Fund for Peace, Foreign Policy
Выява ў вялікім памеры >>
![](https://gdb.rferl.org/D3FB8C1A-4E36-4721-8355-7763ACB98F3E_w1080_h608_b_s.jpg)