«Рассельгаснагляд» з 20 сьнежня забараняе пастаўкі прадукцыі з двух прадпрыемстваў Беларусі.
Як паведамляе расейская служба, гэта тычыцца агракамбінату «Прыдняпроўскі», у яйках якога паўторна выяўлены какцыдыястатыкі, і мясакамбінату «Пастаўскі» за парушэньне вэтэрынарных патрабаваньняў.
«Рассельгаснагляд» адзначае, што парушэньні пры пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі зь Беларусі апошнім часам прынялі сыстэмны характар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рассельгаснагляд» зьняў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваўСлужба таксама паведамляе, што вымушаная ўвесьці рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю прадукцыі 11 беларускіх прадпрыемстваў. Калі парушэньні будуць працягвацца, то яны таксама будуць пазбаўленыя права на пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расею, паведамляе Інтэрфакс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гандлёвыя войны, цана на газ». Асноўныя прэтэнзіі Лукашэнкі да РасеіМенш за месяц таму «Рассельгаснагляд» увёў часовыя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі зь ялавічыны і мяса птушкі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з выяўленымі парушэньнямі. Абмежаваньні ўводзіліся ў сувязі з паўторным выяўленьнем вэтэрынарных прэпаратаў какцыдыястатыкаў у каўбасных вырабах зь мяса птушкі вытворчасьці прадпрыемства «Белавескія далікатэсы», у мясе птушкі вытворчасьці Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі і птушкафабрыкі «Дружба». Акрамя гэтага, у мясе птушкі птушкафабрыкі «Дружба» і ялавічыне Слуцкага мясакамбінату выяўлены антыбіётык тэтрацыклін.