Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўвяла ўзмоцнены кантроль Берасьцейскага мясакамбінату, «Старфуд» і птушкафабрыкі «Рассвет»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З прычыны «выяўленьня лябараторыямі парушэньняў вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў» Рассельгаснагляд пастанавіў увесьці рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю чатырох беларускіх прадпрыемстваў.

Ведамства называе прычынай кантролю выяўленьне какцыдыястатыкаў — рэчываў, прызначаных для лячэньня інфэкцыйных захворваньняў жывёлаў, якія могуць выклікаць у чалавека дысбактэрыёз, аслабленьне імунітэту, частыя прастуды, алергію і іншае.

Кантроль уведзены ў дачыненьні прадпрыемстваў «Брэсцкія традыцыі» (частка Берасьцейскага мясакамбінату), берасьцейскага «Старфуд» і птушкафабрыкі «Рассвет», што пад Гомлем, а таксама супраць Жыровіцкага райпа (да апошняга не за какцыдыястатыкі, а за кішэчную палачку ў ялавічыне).

Тым часам між Беларусьсю і Расеяй трываюць спрэчкі наконт экспарту беларускай прадукцыі, якія называюць «малочнымі» і «мяснымі» войнамі. Часта беларускі бок называе прэтэнзіі расейскага (якія тычацца як якасьці прадукцыі, так і незаконнага рээкспарту) неабгрунтаванымі.

У ліпені беларускія чыноўнікі чарговы раз выпраўляліся ў Маскву, каб спыніць «малочныя войны», ды пасьля гэтага прэтэнзіі да малака і іншых прадуктаў з расейскага боку не спыніліся. Аляксандар Лукашэнка абвінавачваў у пастаўках санкцыйных прадуктаў у Расею менавіта расейцаў — «зь цяжкімі пагонамі». Пра гандлёвыя спрэчкі ён казаў, што «расейцы паводзяць сябе па-барбарску».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG