Тэлеканал АНТ паказаў у эфіры відэасюжэт пра «спартыўную нараду» у Аляксандра Лукашэнкі. У матэрыяле апэратар зьняў нататкі аднаго з удзельнікаў нарады.
У збліжэньні бачна, што аўтар занатаваў:
«Бабла мала, мэрсэдэсаў няма, цёлкі...»
Пасьля гэтага сказ абрываецца. Кадар мяняецца. Відэасюжэт цягам дня быў даступны на сайце тэлеканала АНТ. Аднак увечары яго выдалілі з сэрвісу youtube. Ранкам у сераду матэрыял ізноў зьявіўся.
Нарада аб разьвіцьці летніх відаў спорту адбылася ў аўторак ранкам. Аляксандар Лукашэнка абурыўся шэрагам аспэктаў у стане беларускага спорту. Адна з прыведзеных агенцтвам Белта цытатаў утрымлівава слова «бабло».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прапанаваў браць кампэнсацыі са спартоўцаў, якія зьяжджаюць, бо ім «бабла адвалілі». ЦЫТАТЫ«Трэба прапісаць у дамовах выплаты дзяржаве, калі спартовец зьязджае: «заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны». Бо «едуць або ад нашай бязглузьдзіцы, або там, дзе бабла адвалілі», — сказаў Лукашэнка на нарадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка заклікае спартоўцаў да «вайны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў выгнаць з краіны міністра, калі спартоўцы праваляцца на Эўрапейскіх гульнях