Начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун распавёў пра павелічэньне працоўнай міграцыі ў Беларусі, піша Tut.by.
Паводле прадстаўніка МУС, чакаецца, што па выніках 2018 году колькасьць працоўных мігрантаў зь Беларусі павялічыцца на 25% у параўнаньні з 2017-м. Ён адзначыў, што шмат беларусаў едзе працаваць у Эўразьвяз.
«У першую чаргу ў Польшчу, якая прымяняе досыць спрошчаную працэдуру працоўнай дзейнасьці беларусаў, — сказаў Аляксей Бягун пра напрамкі працоўнай міграцыі. — Таксама ў Расейскую Фэдэрацыю і некаторыя іншыя краіны».
У жніўні 2018 году Белстат паведамляў, што колькасьць працоўных мігрантаў вырасла на 16% да мінулага жніўня. У II квартале 2018 году, паводле Белстату, за мяжой працавалі 88 тысячаў грамадзянаў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прапанаваў браць кампэнсацыі са спартоўцаў, якія зьяжджаюць, бо ім «бабла адвалілі». ЦЫТАТЫ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радзіма шэпча: „Валіце адсюль“». Як сям’я гарадзенцаў займаецца адукацыяй пэнсіянэраў і журналістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускія лекары ўладкоўваюцца ў Нямеччыне і чаму яны ня вернуцца на радзіму. Тры гісторыі