На захадзе Беларусі чакаецца моцны сьнег. МНС абвясьціла пра небясьпеку

Ілюстрацыйнае фота

Паводле сыноптыкаў, сьнегапады могуць быць мокрымі, на дарогах — сьнежныя заносы.

Днём 16 сьнежня па захадзе Беларусі чакаецца моцны сьнег, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Румас паскардзіўся на надвор’е і яшчэ 5 праблемаў беларускай эканомікі

Агулам па краіне ў нядзелю будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Месцамі пройдзе кароткачасовы сьнег, днём па захадзе Беларусі прагназуецца моцны, мокры сьнег. Месцамі будзе слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясьненьнях — да мінус 10 градусаў. Падобнае надвор’е ўсталюецца ў краіне і на пачатку новага тыдня.