Перадача «Будем наблюдать» з удзелам галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Эхо Москвы» і журналіста Сяргея Бунтмана выйшла ў эфір 15 сьнежня. Сярод іншага яе ўдзельнкі абмеркавалі і зьмены ў расейска-беларускіх адносінах. Пры гэтым Венядзіктаў выказаў меркаваньне, што расейскія ўлады чакаюць моманту для інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Беларусі адрэагавалі на ўльтыматум Мядзьведзева. 5 цытатаў«Я заўсёды казаў, я згодны з прэзыдэнтам Лукашэнкам, што адна з магчымасьцей і ўяўленьняў цяперашняй крамлёўскай каманды — гэта інтэграцыя з Беларусьсю, сказаў Венядзіктаў. — Хуткасьць і форма інтэграцыі ў Крамлі і Беларусі розныя. Так, Лукашэнка хоча захаваць для Беларусі незалежнасьць і быць незалежным прэзыдэнтам... І калі я быў у Беларусі мінулым летам, я бачыў, якім чынам даволі хуткімі тэмпамі даволі хутка разьвіваецца ўкараненьне беларускай мовы, напрыклад, беларускай гісторыі. „І мы спадкаемцы не Кіева, — кажа Лукашэнка, — як Масква, а мы спадкаемцы Вялікага княства Літоўскага. Мы спадкаемцы Вільні“... Погляды цяперашняй кіруючай (у Расіі — РС) каманды на Беларусь я ўяўляю. Яны такія ж былі і на Крым раней. Ну, пакуль што не — не. А калі ўпала ў рукі — тады і возьмем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея адмовіла Беларусі ў абяцанай кампэнсацыі за нафтавы манэўрТаксама галоўрэд «Эха Москвы» Венядзіктаў выказаў меркаваньне, што бліжэйшая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі (заплянаваная на канец году — РС) можа вызначыць накірунак разьвіцьця адносінаў на наступныя гады.