У ЗША абвінавачаная ў незаконным лябіяваньні інтарэсаў Расеі Марыя Буціна заявіла, што зьбіраецца зьмяніць паказаньні, у якіх называла сябе невінаватай. Пакуль невядома, у чым менавіта яна зьбіраецца прызнаць віну.
Бок абароны плянуе правесьці слуханьні ў пэрыяд з 11 па 13 сьнежня. Раней паведамлялася аб тым, што Буціна вядзе перамовы з фэдэральнай пракуратурай аб магчымым завяршэньні крымінальнай справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапаноўвала «сэкс у абмен на пасаду». У ЗША апублікавалі абвінавачваньне супраць меркаванай расейскай агенткіБуціна зьяўляецца заснавальніцай расейскага руху «Права на зброю». Яе затрымалі ў ЗША сёлета 15 ліпеня. Буціну абвінавачваюць у спробах наладзіць кантакт паміж прэзыдэнтамі Расеі і ЗША ў абыход афіцыйных каналаў. Паводле амэрыканскіх праваахоўнікаў, для прасоўваньня інтарэсаў Крамля Буціна мела намер паўплываць на ключавых спонсараў Рэспубліканскай партыі, у тым ліку зьвязаных з Нацыянальнай стралковай асацыяцыяй ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буціна мела зносіны з чальцом каманды Трампа, адказным за нацыянальную бясьпеку ЗША