Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буціна мела зносіны з чальцом каманды Трампа, адказным за нацыянальную бясьпеку ЗША


Затрыманая ў ЗША раейска Марыя Буціна незадоўга да выбараў прэзыдэнта Злучаных Штатаў мела зносіны з былым чальцом каманды Дональда Трампа. Гаворка ідзе пра Джэфры Гордана. Ён адказваў у перадвыбарным штабе Трампа за нацыянальную бясьпеку. Пра тое, што Буціна вяла зь ім перапіску, паведамляе The Washington Post.

Газэта спасылаецца на паказаньні расейкі, прадастаўленыя камітэтам Сэната ЗША па выведцы. Паводле гэтых дадзеных, Буціна і Гордан пазнаёміліся ў верасьні 2016 года на мерапрыемстве ў рэзыдэнцыі швайцарскага амбасадара. Некаторы час яны працягвалі зносіны. У прыватнасьці, Буціна запрашала Гордана на грамадзкую вячэру, арганізаваную спадчыньнікам Ракфэлераў, а ён яе – на рок-канцэрт і вечарыну ў гонар свайго дня нараджэньня.

The Washington Post адзначае, што Джэфры Гордан пакінуў штаб Трампа ў жніўні 2016 года – да знаёмства з Буцінай. Сам Гордан сьцьвярджае, што не абмяркоўваў з расейкай выбарчую кампанію ў ЗША, а іх адносіны не насілі рамантычны характар.

Буціну затрымалі ў ЗША 16 ліпеня. Яе абвінавачваюць у незаконным лабіяваньні інтарэсаў Расеі. Па вэрсіі амэрыканскіх уладаў, Буціна дапамагала ў арганізацыі сустрэчы паміж прэзыдэнтамі Расіі і ЗША і спрабавала паўплываць на ключавых спонсараў Рэспубліканскай партыі, каб прасунуць расейскія інтарэсы на дзяржаўны ўзровень.

У Міністэрстве замежных спраў Расеі Буціну называюць палітзьняволенай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG