Гэта трэба, каб «спрасьціць узаемаразьлікі між нашымі дзяржавамі», перадае БелТА словы Аляксандра Лукашэнкі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Судану Амарам Хасанам Ахмадам аль-Башырам 10 сьнежня.
Паводле Лукашэнкі, у Беларусі і Судану «цудоўныя палітычныя стасункі» – у адказ на сёньняшняе адкрыцьцё амбасады Судану ў Менску Беларусь «гатовая да такіх жа крокаў на тэрыторыі Судану».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сустрэўся з «самым жорсткім» прэзыдэнтам з Афрыкі. Хто такі аль-БашырЯк расказаў Лукашэнка, да ягонага наступнага візыту ў Судан («няма часу цягнуць гэтыя праекты да 2020 году», казаў ён) павінны:
- стварыць у Судане машынабудаўнічы цэнтар, паставіць туды першыя камплекты беларускай тэхнікі для зборкі;
- збудаваць сельскагаспадарчы комплекс для вытворчасьці мяса і малака;
- арганізаваць цяплічны комплекс для вырошчваньня гародніны і расады ў закрытым грунце;
- пачаць здабычу ў Судане золата супольна беларускімі кампаніямі і суданскімі спэцыялістамі, каб «спрасьціць узаемаразьлікі між нашымі дзяржавамі».
Беларусы ўжо дапамагаюць шукаць золата ў Судане, зьбіраліся шукаць нафту і ваду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я лячу туды, дзе прымаюць»: навошта Лукашэнку афрыканскае турнэЛукашэнка адзначыў, што Беларусь і Судан маюць «шмат супадзеньняў» у стасунках: «палітычная, эканамічная і нават вайскова-тэхнічная супраца». У 2013 годзе экспэрты ААН заяўлялі, што Судан парушыў санкцыі гэтай арганізацыі адносна закупу ўзбраеньняў, выкарыстоўваючы супраць антыўрадавых паўстанцаў у правінцыі Дарфур ракеты і самалёты, дастаўленыя Беларусьсю.