Спачатку так і плянавалася, але месяц таму ўвядзеньне ID-картак адклалі на 2020 год. Цяпер сьцьвярджаюць, што выдаваць электронныя пашпарты пачнуць усё ж у 2019-м.
Як расказаў дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ першы намесьнік міністра сувязі Дзьмітры Шадко, у ведамстве «разьлічваюць, што ўсе работы будуць выкананыя ў 2019 годзе», — тады і пачнуць выдаваць першыя ID-карты.
Іх будуць даваць як тым, каму сапраўды трэба мяняць пашпарт, так і тым, хто проста захоча «свой папяровы памяняць на больш модны, прыгожы, кампактны, зручны электронны», дадаў Шадко. На пытаньне пра тое, хто атрымае першы электронны пашпарт, ён параіў «запісвацца ў чаргу», бо «ахвочыя ёсьць». Але, сказаў ён, усё адбудзецца «не за дзень і не за два».
Раней паведамлялася, што выкарыстоўваць самі ID-карты як банкаўскія або як праязныя дакладна не зьбіраюцца: яны прызначаныя для іншага тыпу чытальных прыладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Унутраны пашпарт стане карткай, а замежны трэба будзе рабіць асобна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біямэтрычныя пашпарты Беларусі будуць з малюнкамі помнікаў архітэктурыПаводле Шадко, да канца 2020 году заплянаванае ўкараненьне новага варыянту Агульнадзяржаўнай інфармацыйнай сыстэмы і стварэньне Інтэграванай сэрвісна-разьліковай сыстэмы. Другую ён называе «аналягам пашпарта ў выглядзе карткі», якая будзе мець электронны лічбавы подпіс і дасьць людзям «ключ» да «вялікай колькасьці лічбавых магчымасьцяў».
Шадко дадаў, што «нельга казаць, што 100% паслуг да канца 2020 году будуць ужо праактыўныя, але некаторыя мы напэўна пабачым».