28 лістапада беларускаму журналісту Паўлу Шарамету споўнілася б 47 гадоў. Ён быў забіты невядомымі 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве.
Расьсьледаваньне выбуху, у якім загінуў Павал Шарамет, дагэтуль працягваецца, але ў сьледчых так і няма ні галоўнай вэрсіі забойства, ні выяўленых выканаўцаў і замоўнікаў. Справу засакрэцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выканаўцу забойства Шарамета так і ня вызначылі, — генэральны пракурор УкраіныУ Маскве ў Шарамета засталіся двое дзяцей — Мікалай і Лізавета. Сын ужо працуе, дачка заканчвае Вышэйшую школу эканомікі. Дзеці па-рознаму глядзяць на жыцьцё свайго бацькі, але аднолькава — зь любоўю і болем — гавораць пра яго. Якім яны яго запомнілі, што думаюць пра расьсьледаваньне яго забойства; ці вераць, што даведаюцца праўду, хто і чаму гэта зрабіў, Коля і Ліза Шараметы год таму расказалі ў інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода.
Шарамет працаваў у трох краінах — Беларусі, Расеі і Ўкраіне — і ўлады кожнай зь іх крытыкаваў. У Менску ў канцы 1990-х ён быў арыштаваны і правёў у турме тры месяцы, а пазьней пазбавіўся беларускага грамадзянства. У Расеі прафэсійная кар'ера Шарамета складалася спачатку пасьпяхова. Але ў канцы 2000-х ён вымушаны быў пакінуць Першы тэлеканал, таму што не захацеў больш мірыцца з цэнзурай і ціскам. Апошнія гады жыцьця Шарамет жыў і працаваў у Кіеве: вёў ранішняе шоў на ўкраінскім «Радио Вести», пісаў у газэту «Українська правда», выкладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У справе аб забойстве Шарамета ёсьць «адна нітачка», — Генэральны пракурор Украіны