Камэнтуючы дамоўленасьць аб продажы новай партыі беларускай зброі Азэрбайджану, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян сказаў, што ў Армэніі асуджаюць такія пагадненьні, паведамляе panarmenian.net.
«Наша пазыцыя вельмі ясная: мы асуджаем такія пагадненьні, разглядаем гэтыя дзеяньні як накіраваныя супраць нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Армэніі, і лічым, што яны скажаюць сутнасьць АДКБ... Мы павінны ўзаемна растлумачыць пазыцыі», — адзначыў Пашыньян.
Ён дадаў, што для ўсіх краін – чальцоў АДКБ павінна быць ясна, якія абавязаньні яны маюць адзін перад адным і арганізацыяй.
«Мы цалкам выконваем нашы абавязаньні, чаго, на жаль, ня можам сказаць пра некаторых нашых партнэраў», — падкрэсьліў Пашынян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баку выбірае «Палянэз», Беларусь страчвае давер саюзьніка з АДКБСёлета Беларусь як краіна, якая знаходзіцца ў адным вайскова-палітычным блоку з Армэніяй — АДКБ — падпісала з Азэрбайджанам кантракт на пастаўку дзесяці рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Палянэз» пры тым, што Азэрбайджан у Дамову калектыўнай бясьпекі не ўваходзіць.
Закупленыя Азэрбайджанам беларускія «Палянэзы» ўжо пасьпелі паказаць на вайсковым парадзе ў Баку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія «Палянэзы» паступілі на ўзбраеньне азэрбайджанскай арміі19 лістапада пасьля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым быў падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэтам Беларусі і Міністэрствам абароны Азэрбайджану аб разьвіцьці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паставак ўзбраеньня і тэхнікі супрацьпаветранай абароны.
Пасьля гэтага Аліеў заявіў, што неўзабаве ён будзе трансфармаваны ў кантракт для набыцьця чарговай партыі вайсковай тэхнікі зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Беларусь сябруе з Азэрбайджанам і канфліктуе з Армэніяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пашыньян пра дачыненьні зь Беларусьсю: ранейшых адносінаў з Армэніяй больш ня будзе