Але яшчэ 1,87 млрд плянуюць пазычыць.
Цягам 2019 году ўрад Беларусі і Нацыянальны банк маюць выплаціць 4,9 млрд даляраў запазычанасьці, піша БелаПАН. На ўрад прыпадзе 3,8 млрд даляраў, астатняе — на Нацбанк.
З улікам таго, што ў Беларусі жыве 9,4918 млн чалавек, на кожнага прыпадае каля 516,235 даляра запазычанасьці, якую мае сплаціць краіна за 2019 год. Агулам жа на кожнага беларуса прыпадае больш за 1700 даляраў дзяржаўнай запазычанасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З вас $1728 за Беларусь. Як зьмяніўся зьнешні дзяржаўны доўгЗапазычыць за год плянуецца яшчэ 1,87 млрд даляраў — 0,37 млрд на ўнутраным рынку, 1,5 мільярда на замежных рынках. Частку даўгоў плянуецца выплаціць за кошт «непазыковых крыніц». На абслугоўваньне дзяржаўнай запазычанасьці ў 2019 годзе маюць выдаткаваць каля 1,5 млрд даляраў.
Цяпер пазыковая нагрузка ў Беларусі знаходзіцца на небясьпечным узроўні — больш за 50% валавога ўнутранага прадукту. Урад плянуе да 2020 году выйсьці на хаця б 45%, «эканамічна бясьпечны ўзровень».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Румас паскардзіўся на надвор’е і яшчэ 5 праблемаў беларускай эканомікі