Грэцкіх сьвятароў пазбавяць статусу дзяржаўных службоўцаў

Грэцкі праваслаўны сьвятар бярэ ўдзел у пратэсьце супраць пагадненьня Грэцыі з Македоніяй. Атэны, 15 чэрвеня 2018

Такое пагадненьне заключылі прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас і архіяпіскап Атэнскі і ўсяе Элады Геранім ІІ.

Як паведамляе Бі-бі-сі, статусу дзяржаўных службоўцаў будуць пазбаўленыя каля 10 тысяч сьвятароў, але на іх заробкі па-ранейшаму будуць ісьці дзяржаўныя субсыдыі. Штогод на гэта будзе выдаткоўвацца каля 200 мільёнаў эўра. Дамову яшчэ мае зацьвердзіць парлямэнт.

Праваслаўная царква адыгрывае важную ролю ў грамадзкім жыцьці Грэцыі. Вучні ў школах пачынаюць дзень з малітвы, і ім таксама выкладаюць падмуркі праваслаўнага хрысьціянства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй царквы