Апублікаваны Свабодай ролік з аўдыё, як у менскай 31-й гімназіі настаўнікі прымушаюць вучняў уступіць у БРСМ, прагледзелі за два дні больш як паўмільёна разоў — і гэта больш, чым колькасьць чальцоў БРСМ, якую называе сама арганізацыя.
Паводле самога Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, у яго ўваходзіць каля 477 500 чалавек. Але колькі зь іх добраахвотна, колькі — пад прымусам, а колькі запісалі туды не спытаўшы, невядома.
Колькасьць праглядаў не азначае, што менавіта столькі чалавек пабачыла ролік: адзін чалавек мог паглядзець яго некалькі разоў, і адначасова глядзець ролік маглі некалькі чалавек з адной прылады.
У самім БРСМ паабяцалі разабрацца са здарэньнем, а тое, што адбываецца на відэа, назвалі «ерасьсю несусьветнай». У Мінадукацыі спачатку сказалі Свабодзе, што «ў шоку» ад відэа, але затым заявілі, што не зьбіраюцца расьсьледаваць здарэньне — сумняюцца, ці ня фэйк гэта. Аднак вучні гімназіі ў роліку пазналі голас свайго завуча. На сайце Petitions.by тым часам сабралі больш як 650 подпісаў пад зваротам з прапановай «прыняць меры» ўжо ня толькі да Мінадукацыі, але і да Адміністрацыі прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выйсьці з БРСМ. 5 гісторый і рэкамэндацыя юрыста ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі #загонбрсм. Чым яшчэ займаюцца настаўнікі і колькі за гэта плацяць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці вучаніцы 31-й менскай гімназіі расказала, што было пасьля адмовы ўступіць у БРСМ