Стала горш. Што ў Беларусі ня так з правамі чалавека — паводле спэцдакладчыка ААН

Спэцдакладчык па Беларусі Міклаш Харасьці, архіўнае фота

На сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў зьявілася поўная справаздача з паседжаньня Трэцяга камітэту ААН, прысьвечанага сытуацыям з правамі чалавека ў Бурундзі, Іране, Самалі, Эрытрэі, сэктары Газа і Беларусі.

Пра сытуацыю ў Беларусі расказаў Міклаш Харасьці, які быў адмысловым дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі з 2012 году. Неўзабаве на гэтую пасаду прыйдзе Анаіс Марэн.

Харасьці заявіў, што прычыны, дзеля якіх мандат адмысловага дакладчыка па Беларусі быў працягнуты на 6 гадоў, па-ранейшаму актуальныя, назіраецца нават некаторае пагаршэньне сытуацыі.

Харасьці адзначыў глыбокае ўкараненьне сыстэмнай зьнявагі правоў чалавека ў Беларусі, «сумны лёс» свабоды слова ў краіне. У прыватнасьці, ён згадаў:

Прадстаўніца Беларусі Іна Васілеўская назвала сустрэчу «фарсам» і зноў адзначыла, што сытуацыя ў Беларусі не вымагае адмысловага дакладчыка, а тэма правоў чалавека выкарыстоўваецца дзеля «палітычных маніпуляцыяў».

Тым ня меней прадстаўнікі Эўразьвязу, Чэхіі, Нямеччыны, Літвы, Польшчы, Вялікай Брытаніі, Нарвэгіі і ЗША фактычна падтрымалі даклад Харасьці, выказваючы жаль з прычыны сытуацыі ў Беларусі і задаючы дадатковыя пытаньні пра яе. На баку беларускіх уладаў з прысутных выступіў прадстаўнік Сырыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 пытаньняў аб правах чалавека, на якія ў Жэнэве не адказалі прадстаўнікі беларускіх уладаў