Сотні тысяч брытанцаў выйшлі на марш у Лёндане, патрабуючы новы рэфэрэндум аб «Брэксыт». ФОТА

У Лёндане праходзіць масавая акцыя пратэсту з патрабаваньнем правесьці рэфэрэндум аб канчатковай дамове ў справе «Брэксыт»​.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Паводле арганізатараў з ініцыятывы People’s Vote, марш абяцае стаць найбуйнейшай, самай гучнай і найбольш важнай пратэстнай акцыяй такога кшталту.

Раней прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй ўжо выключыла магчымасьць такога рэфэрэндуму.

Удзельнікі маршу сабраліся каля Гайд-парку і рушылі ў бок Парлямэнцкай плошчы.

Прадстаўнікі People’s Vote сьцвярджаюць, што ў маршы бяруць удзел да 570 тысяч чалавек.

Скотлэнд-Ярд заявіў, што ня можа падлічыць колькасьць удзельнікаў маршу.