У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, або чырвоным касьцёле, узьнялі на вежу тры вялізныя званы.
У 1923 годзе камуністы скінулі касьцельныя званы, і амаль стагодзьдзе прайшло, пакуль зьявіліся новыя.
Тры новыя званы разам важаць амаль 2,5 тоны, а каштуюць каля 70 тысяч эўра. Каб замовіць іх выраб, ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк заклаў кватэру, а вернікі зьбіралі ахвяраваньні.
Званы маюць назвы: Арханёла Міхала, Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Алімпіі, Сымона і Алены.
Цяпер у касьцёле вядуцца рэстаўрацыйныя працы, у тым ліку на самай вышыні
Перад тым, як званы замацуюць, яшчэ чакаецца асьвячэньне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Your browser doesn’t support HTML5