У нядзелю 14 кастрычніка сонечна і да +20

Замаразкі толькі ў асобных раёнах Беларусі.

У нядзелю 14 кастрычніка амаль па ўсёй краіне будзе сонечна і цёпла. Тэмпература паветра падымецца нават да 20 градусаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяроддзям Мінпрыроды.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У праваслаўных прыходах у Беларусі моляцца, каб пайшоў дождж

Воблачнасьць у нядзелю 14 чысла чакаецца пераменная. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы і слабы. Тэмпэратура паветра ўначы і раніцай складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да 2 градусаў. Днём будзе 14-20 градусаў цяпла.