Яшчэ ў ліпені назіралася невялічкая дэфляцыя — падзеньне цэнаў на 0,2%. У жніўні спажывецкія цэны вырасьлі толькі на 0,1%.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі за верасень 2018 году спажывецкія цэны вырасьлі на 0,8% да папярэдняга месяца. Харчовыя тавары падаражэлі за месяц на 0,4%, нехарчовыя тавары — роўна на 1%, паслугі — на 1,3%.
З пачатку году цэны на спажывецкія тавары вырасьлі на 3,7%, а за 12 месяцаў — на 5,6%.
Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. І беларускі Нацбанк, і Міжнародны валютны фонд чакаюць, што за 2018 год інфляцыя не перавысіць 5,5%. Гэта ня будзе рэкордам: самая нізкая інфляцыя за ўсю гісторыю была ў Беларусі ў 2017 годзе, «усяго толькі» 4,7%.
Міністэрства працы заявіла, што ня будзе індэксаваць заробкі і стыпэндыі за верасень, бо інфляцыя не перавысіла «пяціадсоткавага парогу».
Цэны пакуль растуць так, згодна са зьвесткамі Белстату:
- студзень +0,8%;
- люты +0,9%;
- сакавік +0,8%;
- красавік +0,3%;
- травень –0,3%;
- чэрвень +0,4%;
- ліпень –0,2%;
- жнівень +0,1%.