Нацыянальны прававы партал 9 кастрычніка апублікаваў абноўленае палажэньне аб парадку абмежаваньня і аднаўленьня доступу да інтэрнэт-рэсурсаў. Дакумэнт набудзе моц 1 сьнежня разам з абноўленым законам аб СМІ.
Свабода паглядзела, што зьмянілася ў новым палажэньні:
- Сьпіс абмежаванага доступу абавязковы для выкананьня ўсімі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг на тэрыторыі Беларусі;
- Доступ да сьпісу абмежаванага доступу маюць Міністэрствы інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, органы, якія займаюцца апэратыўна-пошукавай дзейнасьцю і папярэднім сьледзтвам, пракуратура, Камітэту дзяржкантролю, падатковым органам і інтэрнэт-правайдэрам;
- Правайдэры мусяць абмежаваць доступ да заблякаванага сайту цягам сутак;
- Рашэньне аб блякіроўкі прымае Мінінфарм, з парадку блякіроўкі прыбралі магчымасьць «іншых дзяржаўных органаў і фізычных асоб, зьвярнуцца па блякіроўку»;
- Прыбралі інструкцыю і тэрміны для аднаўленьня доступу. Рашэньне аб разблякіроўцы прымае Мінінфарм. Раней у ведамстве казалі, што па новым законе аб СМІ, для гэтага трэба напісаць пісьмовы зварот, які будуць разглядаць месяц.